• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Работнікі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» заклалі «Алею адзінства»

10.04.2024

Сёння работнікі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» заклалі «Алею адзінства» ў гонар стварэння Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Удакладнім, Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — вышэйшы орган дзяржаўнай улады, створаны ў 1994 годзе.

Сёння ў яго састаў уваходзяць 67 арганізацый і прадпрыемстваў, сярод якіх Нацыянальны парк «Прыпяцкі» і Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна».

На закладцы алеі прысутнічалі ганаровыя госці: дырэктар фабрыкі «Любна» Віталій Аксёнаў, галоўны інжынер фабрыкі Павел Асадчы.

Як адзначылі работнікі нацпарку, «Алея адзінства» — гэта сімвал сяброўства і ўзаемадзеяння арганізацый, які ўваходзіць у сістэму Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усяго ў гэты сонечны дзень далі жыццё 80 маладым дрэўцам.