• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Скараючы ваду, узнімаецца да вяршыняў

13.03.2023
У нядзелю, 12 сакавіка, споўнілася 35 гадоў з дня нараджэння нашай зямлячкі, адной з самых тытулаваных спартсменак Беларусі Марыны Літвінчук, у дзявоцтве – Паўтаран. 

Пералічыць усе дасягненні нашай вясляркі на байдарцы не хопіць, пэўна, і старонкі нашай газеты. Калі гаварыць сціслай мовай фактаў – Марына Літвінчук з’яўляецца срэбранай і 2-разовай бронзавай прызёркай Алімпійскіх гульняў, 6-разовай чэмпіёнкай свету і 7-разовай чэмпіёнкай Еўропы. Акрамя гэтага, Марына Віктараўна шмат разоў святкавала перамогу на міжнародных студэнцкіх спаборніцтвах, універсіядах, Еўрапейкіх гульнях і, вядома, нацыянальных турнірах. Колькасць медалёў жанчыны налічвае звыш дзвюх соцень.