• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь наведала Петрыкаўскі раён

20.03.2024

У Петрыкаўскім райвыканкаме прайшла  сустрэча старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іны Мядзведзевай, намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэя Канюшкі і старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана з кіраўнікамі і спецыялістамі сельскагаспадарчых арганізацый і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама.

Іна Віктараўна падрабязна спынілася на тыповых памылках, якія дапускаюцца рэспандэнтамі пры складанні формаў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па статыстыцы сельскай гаспадаркі. Увага была нададзена актуальным пытанням ў сельскагаспадарчых арганізацыях Петрыкаўскага раёна, а таксама пытанням вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі.

Іна Мядзведзева таксама звярнула ўвагу кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацыі на неабходнае штомесячнае ўзважванне буйной рагатай жывёлы, а таксама на выкананне абавязковых патрабаванняў пры пераводзе жывёл з адной групы ў іншую.