• Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У Петрыкаўскім раёне абраны новы старшыня раённага Савета дэпутатаў

29.02.2024

Арганізацыйная сесія зноў абранага Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў прайшла сення ў вялікай зале райвыканкама.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар ААТ “Тураўскі малочны камбінат”  Вольга Луцко, члены раённай выбарчай камісіі, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама і арганізацый раёна.

Старшыня раённай выбарчай камісіі Кацярына Бекарэвіч праінфармавала прысутных аб выніках адзінага дня галасавання.

Так, у час перадвыбарнай кампаніі на 34 выбарчых акругах у раённы Савет дэпутатаў выбарчай камісіяй было зарэгістравана 68 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, што ў сярэднім склала 2 кандыдаты на адно месца. Пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў (84,8%) у састаў Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў былі абраны 34 дэпутаты.

Пасля прызнання паўнамоцтваў Петрыкаўскага раённага Савета  дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання дэпутацкі корпус перайшоў да вылучэння кандыдата на пасаду старшыні райсавета.

Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Вольга Луцко ад імя старшыні абласнога Савета дэпутатаў Кацярыны Зянкевіч прапанавала кандыдатуру Віталя Пілера. Дэпутаты райсавета Наталля Камнацкая, Ганна Пырко і Валянціна Ермалінская  падтрымалі кандыдатуру Віталія Уладзіміравіча, адзначыўшы яго прафесійныя і чалавечыя якасці, вопыт работы, сумленнае стаўленне да службовых абавязкаў.

Тайным галасаваннем 31 дэпутат, прысутны на першай сесіі Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, аддаў свой голас за Віталія Пілера. Такім чынам, старшынёй Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання абраны дэпутат ад Конкавіцкай выбарчай акругі № 13 Віталій Уладзіміравіч Пілер.