• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У райвыканкаме прайшла апаратная нарада пры кіраўніку раёна Аляксандры Кохане

11.06.2024

На пачатку прайшоў прызідыум Петрыкаўскага райвыканкама, на якім выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама Віталь Маркевіч з дакладам аб эфектыўнасці прынятых мер па супрацьдзеянні злачынствам супраць палавой свабоды непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі.

Аляксандр Кохан, заслухаўшы даклад, адзначыў, што па гэтай тэме ў раёне неабходна ўзмацніць кантроль за дзецьмі і падлеткамі, установы адукацыі укамплектаваць адпаведнымі кадрамі.

"Псіхолаг павінен быць у кожнай школе", - сказаў кіраўнік раёна.

Далей на апаратнай нарадзе перайшлі да асноўных пытанняў парадку дня.

Заслуханы справаздачы па стане аператыўнай абстаноўкі па лініі РАНС і РАУС. Асобнага абмеркавання тычыўся стан гатоўнасці да пляжнага сезону, бяспечных паводзінаў на вадаёмах.

Што да пытанняў АПК, даручэнне кіраўнікам гаспадарак: работы выконваць згодна надвор’я, апрацоўваць кукурузу, павысіць якасць малака.

Аляксандр Кохан заслухаў інфармацыю аб рабоце гандлёвых аб'ектаў у вёсках. Старшыня адзначыў, што работа магазінаў павінна быць арганізавана на высокім узроўні.