• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Гомельшчыны

02.05.2024

Права быць занесенымі на абласную Дошку гонару па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2023 год традыцыйна ўдастоены лепшыя раёны, прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы розных сфер дзейнасці рэгіёна. Так, сёлета ў спісе пераможцаў горад Гомель, Мазырскі, Рагачоўскі і Петрыкаўскі раёны.

Першае месца сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек у Петрыкаўскага раёна. Як пазначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, гэта агульная заслуга добрасумленных працаўнікоў Петрыкаўшчыны, кожнага працоўнага калектыва, работнікі якога самааддана працуюць на карысць раёна, вобласці і краіны.

– Прызнанне дасягненняў, па маім меркаванні, павінна стаць добрым стымулам, каб працаваць яшчэ больш плённа, рухацца наперад, павышаючы якасць прадукцыі, паслуг, ствараючы камфортныя ўмовы для жыцця і працы жыхароў Петрыкаўшчыны, – дадаў кіраўнік раёна.