• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

ВІНШУЕМ ЖЫХАРОЎ ПЕТРЫКАЎШЧЫНЫ З ДНЁМ КАНСТЫТУЦЫІ! 

15.03.2023
Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі. Мы па праву ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі, дасягненні нацыянальнага заканадаўства і адпавядае міжнародным стандартам. 

Жадаем, каб кожны беларус адчуваў сваю роўнасць, запатрабаванасць і значнасць, а перад намі былі адкрыты ўсе дарогі і гарызонты да светлай і добрай будучыні. Новых працоўных здзяйсненняў, упэўненасці ў дасягненні пастаўленых задач. 

Памятайце і шануйце сваю гісторыю, законы сваёй краіны, каб паміж намі заўсёды былі згода, павага і паразуменне. 

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў