• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Выключыць безгаспадарлівасць

25.04.2024

Напрыканцы мінулага тыдня прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Удзельнікі мерапрыемства – пракурор Петрыкаўскага раёна, прадстаўнікі РАУС і следчага камітэта, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, ветэрынарная служба раёна.

Пачалося сустрэча з выступлення старшыні райвыканкама пра наведванне нарады аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, якую правёў не так даўно Прэзідэнт краіны ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Васільевіч падрабязна спыніўся на тых мэтах і задачах, якія абазначыў Прэзідэнт і што запатрабаваў ад галіны кіраўнік дзяржавы. Адна з тэм, узнятая на нарадзе ў Мінску – міжвольнае выбыццё буйнай рагатай жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах. Менавіта гэтае пытанне было вынесена на парадак дня райвыканкама.

Кіраўнік раёна адзначыў: пытанне падзяжу жывёлы не аднойчы разглядалася на раённых нарадах рознага ўзроўню. Уносіліся прапановы і прымаліся меры ўздзеяння. Але сітуацыя ў некаторых сельгасарганізацыях не змянілася, падзёж перасягнуў дапушчальную рысу і набыў пастаянны характар. Аляксандр Васільевіч патрабаваў ад спецыялістаў усіх узроўняў аналізу іх работы, выканання службовых абавязкаў, каб разам убачыць прычыны безгаспадарлівасці.

Мелі магчымасць выступіць і кіраўнікі гаспадарак. Адказ трымалі тыя, хто знаходзіцца ў ліку аўтсайдараў, можна было пачуць і пра станоўчы вопыт у пытанні развядзення пагалоўя.

Па меркаванню прысутных, наспела неабходнасць перагле-дзець лакальныя дакументы па ўрэгуляванню матэрыяльнага стымулявання, узмацніць адказнасць за неналежнае выкананне службовых абавязкаў як работнікаў, так і кіраўнікоў.

Не засталася без увагі тэма кампенсацыі і адказнасці за неналежнае захаванне пагалоўя. Пракурор раёна падкрэсліў – тэма на кантролі ведамства.


Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.