• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны можна будзе ўбачыць на кадастравай карце

08.05.2024

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае кадастравае агенцтва ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне запусціла віртуальны праект "НКА памятае!" для актуалізацыі звестак аб помніках ВАВ на публічнай кадастравай карце Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Галоўная мэта праекта - захаваць памяць аб гераізме і подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. "На публічнай кадастравай карце створаны і абнаўляецца слой "Помнікі Вялікай Айчыннай вайны". У рамках праекта ў кожнага жадаючага ёсць два спосабы прыняць удзел у актуалізацыі звестак аб помніках Вялікай Айчыннай вайны: накіраваць у НКА інфармацыю аб мемарыяльных аб'ектах, якія адсутнічаюць цяпер на публічнай кадастравай карце; накіраваць даныя або фота (калі яно ўстарэла) адносна помніка, які ўжо размешчаны ў слаі на ПКК. Пасля правядзення праверкі адпаведныя даныя з'явяцца ў слаі "Помнікі Вялікай Айчыннай вайны", - расказалі ў Дзяржкаммаёмасці.

Каб на карце з'явіўся новы помнік, неабходна запоўніць звесткі ў форме зваротнай сувязі, размешчанай на ўкладцы з левага боку экрана на ПКК. Унесці кантактную інфармацыю, выбраць тэму пытання, пасля чаго падрабязна апісаць аб'екты слоя "Помнікі ВАВ" і прапануемыя змяненні да іх, пры неабходнасці прымацаваць фатаграфіі.

Каб актуалізаваць даныя па помніку, якія ўжо ёсць на карце, неабходна націснуць на патрэбны аб'ект, а ў картцы аб'екта выбраць "Памылка" і запоўніць інфармацыю, якая патрабуе актуалізацыі (напрыклад, назва аб'екта, каардынаты, апісанне, іншыя неабходныя абнаўленні).

Пакрокавая інструкцыя аб парадку падачы інфармацыі аб помніках Вялікай Айчыннай вайны размешчана на YouTube-канале агенцтва. Пасля верыфікацыі інфармацыя слоя аб помніках будзе абноўлена на публічнай кадастравай карце. Падвядзенне вынікаў праекта адбудзецца ў ліпені 2024 года.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi