• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Больш за 14 тыс. юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у рэспубліканскай анлайн-віктарыне "Старонкі памяці"

16.07.2024

Больш за 14 тыс. юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне "Старонкі памяці". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала загадчыца аддзела музейных камунікацый Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Юлія Мірошнік.

Віктарына - сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і электроннага адукацыйнага рэсурсу SkyBel, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыняць удзел у ёй змаглі юнакі і дзяўчаты розных узростаў. Так, пытанні былі падрыхтаваны для трох узроставых катэгорый: навучэнцы 2-4-х класаў, 5-8 класаў і юнакоў і дзяўчат, якія вучацца ў 9-11-м класе або на 1-4-м курсе ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Правядзенне віктарыны было ўзгоднена з Міністэрствам адукацыі. Як расказала Юлія Мірошнік, над пытаннямі працавалі навуковыя супрацоўнікі музея. "Мэта віктарыны - фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі", - адзначыла яна.

Канчатковыя вынікі конкурсу будуць падведзены пазней. Кожны ўдзельнік атрымае дыплом або сертыфікат. "Для самых актыўных школ (ад 50 удзельнікаў і больш) будуць арганізаваны экскурсіі ў музей па спецыяльных умовах", - дадала Юлія Мірошнік.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi