• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Сёння ў Беларусі пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі восьмага склікання

04.04.2024

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Беларусі пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, паведамляе БЕЛТА.

Члены Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і горада Мінска дэпутатамі мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Парадак выбрання вызначаны Выбарчым кодэксам Беларусі.

У ЦВК расказалі аб працэдуры выбрання членаў Савета Рэспублікі.

"На пасяджэнні мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню заслухоўваецца заключэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб правамоцнасці вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ад адпаведнага рэгіёна і паведамленне ЦВК аб іх рэгістрацыі. Далей кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі выступаюць на пасяджэнні з праграмай будучай дзейнасці, адказваюць на пытанні дэпутатаў. Пры гэтым кожны дэпутат, які ўдзельнічае ў рабоце пасяджэння, мае права задаваць пытанні кандыдату ў члены Савета Рэспублікі, выказваць сваю думку, агітаваць за або супраць падтрымкі кандыдата", - растлумачылі ў ЦВК.

Усе вылучаныя кандыдаты, за выключэннем тых, якія заявілі пра самаадвод, уключаюцца ў бюлетэнь для тайнага галасавання. Член Савета Рэспублікі лічыцца выбраным, калі ў выніку галасавання ён атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

У двухдзённы тэрмін пасля правядзення пасяджэння першыя экзэмпляры рашэння аб зацвярджэнні вынікаў галасавання па выбарах членаў Савета Рэспублікі, а таксама пратаколы пасяджэння падліковай камісіі разам са спісам дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні, перадаюцца ў ЦВК.

ЦВК на падставе названых дакументаў устанаўлівае вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі ад абласцей і горада Мінска, рэгіструе выбраных членаў Савета Рэспублікі, выдае кожнаму пасведчанне аб выбранні.

Чарговае пасяджэнне ЦВК Беларусі, на якім будуць падведзены вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі і назначана дата першага пасяджэння Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, адбудзецца 9 красавіка.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi