• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Сацыяльная сфера -  Культура -  Петрыкаўскі раённы Дом культуры

Петрыкаўскі раённы Дом культуры

Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы Дом культуры»

Адрас - г. Петрыкаў, вул. Камсамольская,2
Тэлефон - 8 (02350) 5 49 73
Адрас электроннай пошты: kultura2@petrikov.gov.by
Мы ў сацыяльных сетках: https://vk.com/dkpetrikov
Дырэктар - Бруяка Антаніна Уладзіміраўна

Намеснік дырэктара - Веракса Людміла Уладзіміраўна

У дзяржаўнай установе культуры «Петрыкаўскі раённы Дом культуры» працуе 16 клубных фарміраванняў, 9 калектываў мастацкай самадзейнасці і 7 аматарскіх аб'яднанняў. З агульнай колькасці фарміраванняў 4 са званнем «Народны» і 2 са званнем «Узорны».

Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- прапаганда і развіццё нацыянальных традыцый, абрадаў, самадзейнай народнай творчасці;
- прымнажэнне маральных і культурных каштоўнасцей грамадства;
- развіццё самадзейнай і мастацкай творчасці, раскрыццё і падтрымка творчай індывідуальнасці і талентаў;
- фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
- арганізацыя культурнага правядзення вольнага часу ўсіх катэгорый насельніцтва і духоўнае ўзбагачэнне насельніцтва;
- прапаганда здаровага ладу жыцця шляхам правядзення пазнавальна-забаўляльных праграм, конкурсаў, тэматычных дыскатэк, прафілактычных гутарак, вечароў апытанняў і адказаў, вечароў папярэджанняў і г.д.;
- арганізацыя мерапрыемстваў з непаўналетнімі, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку;
- прадастаўленне паслуг сацыяльна-культурнага, аздараўленчага і забаўляльнага характару, даступных шырокім слаям насельніцтва;
- правядзенне работ па эстэтычным афармленні клубнай установы, добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый;
- удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых фестывалях і аглядах-конкурсах;
- удасканаленне форм і метадаў якасці работы па арганізацыі платных паслуг насельніцтву.

Народныя калектывы ДУК «Петрыкаўскі раённы Дом культуры»

Народны хор быў створаны ў 1948 годзе. У 1964 годзе калектыву было прысвоена званне «народны».
Народная вакальная студыя. Званне «народны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2007 г. №113
Народны клуб аматараў песні «Ад чыстага сэрца». Званне «народны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2007 г. №113
Народны клуб аматараў тэатра. Званне «народны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2006 г.
Узорны ансамбль эстраднага танца «Экшн». Званне «ўзорны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2014 г. №81.
Узорны падлеткавы клуб «Пралескі». Званне «ўзорны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13.09.2005 г. №77.