• Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Сацыяльная сфера -  Культура -  Петрыкаўскі раённы Дом рамёстваў

Петрыкаўскі раённы Дом рамёстваў

Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы Дом рамёстваў»

247940, г.Петрыкаў, вул. Камунальная, д.75
т.2-16-64
Адрас электроннай пошты: kultura4@petrikov.gov.by
Рэжым работы:
панядзелак – пятніца з 08.30 да 17.30
перапынак на абед з 13.00 да 14.00
Мы ў сацыяльных сетках:
www.instagram.com/remeslo.petrikov
Дырэктар - Струк Дзмітрый

Асноўнымі мэтамі дзейнасці раённага Дома ўстановы з'яўляецца развіццё народнай творчасці ва ўсіх яе праявах і падтрымка ўнікальных талентаў. Збор, захаванне і сістэматызацыя традыцыйных рамёстваў. Для рэалізацыі сваіх мэт дом рамёстваў праводзіць даследчую работу па выяўленні мясцовых рэгіянальных асаблівасцей. Арганізуе работу па адраджэнні старажытных тэхналогій народных рамёстваў. Садзейнічае далучэнню насельніцтва да нацыянальнай спадчыны, служыць выхаванню самасвядомасці грамадзян, выконвае ролю культурна-асветнай і метадычнай установы народных рамёстваў у Петрыкаўскім раёне.

У Доме рамёстваў працуюць майстры-метадысты па напрамках: саломапляценне, разьба па дрэве, выраб лялек у народным стылі, жывапіс, лозапляценне, вышыўка, ткацтва.