• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Сацыяльная сфера -  Культура -  Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк

Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк

Дырэктар - Галіцкая Таццяна Пятроўна


Адрас - 247912, г. Петрыкаў, вул. Камсамольская, 2
Тэлефон - 8 (02350) 2-04-49
Адрас электроннай пошты: kultura1@petrikov.gov.by
Мы ў сацыяльных сетках:
Укантакце- https://vk.com/librarypetrikov
Аднакласнікі - https://ok.ru/group54164929839225

Намеснік дырэктара - Яжкова Святлана Эльбрусаўна

Структура цэнтральнай раённай бібліятэкі:
• Сектар бібліятэчнага маркетынгу;
• Сектар камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду;
• Аддзел абслугоўвання і інфармацыі, пры якім:
• Цэнтр прававой інфармацыі

У склад бібліятэчнай сеткі ўваходзяць 22 бібліятэкі, з іх 1 цэнтральная, 1 гарпасялковая (Капаткевіцкая) і 20 сельскіх. У тым ліку: 1 аб'яднаная бібліятэка (Макарыцкая) і 12 бібліятэк аграгарадкоў. Фонд сеткі складае 184 999 экзэмпляраў дакументаў.

Асноўнымі напрамкамі работы бібліятэк з'яўляюцца:
- краязнаўства;
- выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму;
- прапаганда здаровага ладу жыцця;
- экалагічнае выхаванне;
- фарміраванне прававой культуры.

Бібліятэкамі аказваюцца дадатковыя платныя паслугі:
- камп'ютарны набор тэксту і яго раздрукоўка, сканіраванне, ксеракапіраванне бібліятэчных дакументаў;
- прадастаўленне карыстальніку камп'ютарнага рабочага месца для работы ў праграме Excel, Word, выхаду ў інтэрнэт;
- пошук паўнатэкставай інфармацыі ў інтэрнэце па заяўцы карыстальніка;
- прыём-адпраўка паведамлення па электроннай пошце па заяўцы карыстальніка;
- тэматычны падбор літаратуры;
- выдача DVD–дыскаў дадому;
- тэатралізаванае віншаванне дома «Казка ў дом».