Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Структурныя падраздзяленні / Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў

Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў»



Адрас - 247912, Гомельская вобласць, г. Петрыкаў, вул. Ленінская, д. 4
Тэлефоны – вучэбная частка - 8 02350 5 25 68 (факс)
Мы ў сацыяльных сетках:
ВКонтакте - https://vk.com/p_art_school

Дырэктар - Шамолава Святлана Фёдараўна



Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце –Туравец Таццяна Анатольеўна



У 1959 годзе Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне "Аб адкрыцці дзіцячай музычнай школы у г. Петрыкаве".

26 чэрвеня 2009 года было адкрыта мастацкае аддзяленне школы, і яна была перайменаваная ў Петрыкаўскую дзіцячую школу мастацтваў.

10.08.2015 года школа была ператворана шляхам далучэння да яе Мышанскай дзіцячай школы мастацтваў у якасці філіяла.

У школе займаюцца 471 навучэнец па спецыяльнасці: фартэпіяна, баян, акардэон, скрыпка, домра, цымбалы, саксафон, труба, выяўленчае мастацтва, харэаграфічны клас.

У раёне працуюць 5 філіялаў у н.п. Мышанка, у н. п. Галубіца, у н.п. Копцевичи, у н.п.Пціч, у н. п. Ляскавічы.

Два творчых калектыва школы з гонарам носяць найменне "народны". Гэта-Народны жаночы камерны хор і Народны ансамбль народных інструментаў.
Упрыгожваннем розных школьных мерапрыемстваў з'яўляюцца вакальны ансамбль "Надзея", вакальны ансамбль "Хлапчукі і дзяўчынкі», ансамбль духавых інструментаў, хор «Вясёлка», харэаграфічны ансамбль «Задорынкі».
Выставы работ вучняў мастацкага аддзялення праходзяць у раённым краязнаўчым музеі, школах горада.

Пры школе працуюць пазабюджэтныя групы: падрыхтоўчая група, музычная студыя, мастацкая студыя.

Школа аказвае наступныя віды платных паслуг:

- навучанне ў пазабюджэтных групах,
- арэнда музычных інструментаў,
- канцэртная дзейнасць.

Школа імкнуцца стварыць умовы для выхавання эстэтычнага густу ў працэсе мастацка-творчай дзейнасці і пазнання дзіцем каштоўнасцяў культуры і мастацтва.