Задачы і функцыі цэнтра

Асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці Цэнтра:

удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна;

дыферэнцыраваны (па катэгорыях) ўлік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім формаў сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;

забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання;

аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-медыцынскіх, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-псіхалагічных, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг, паслуг сацыяльнага патранату, паслуг сядзелкі, паслуг суправаджанага пражывання, паслуг пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі (паслугі няні) і іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнні заснавальніка;

аказанне садзейнічання грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе;
ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельству;

ажыццяўленне эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы сацыяльнага абслугоўвання;

правядзенне інфармацыйна-асветнай работы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна;

прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;

супрацоўніцтва з арганізацыямі розных формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі;

падрыхтоўка метадычных матэрыялаў на аснове практычнай дзейнасці Цэнтра;

вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага вопыту сацыяльнага абслугоўвання;

складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці Цэнтра;

падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання;

правядзенне мерапрыемстваў па павышэнню прафесійнага ўзроўню работнікаў цэнтра.

Цэнтр мае права ажыццяўляць іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.