Галоўная / Раён / Ганаровыя грамадзяне

Ганаровыя грамадзяне

2 верасня ў дзень святкавання Дня горада і 500-ай гадавіны заснавання г.Петрыкава тытул «Ганаровы грамадзянін Петрыкаўскага раёна» прысудзілі Бамбізе Сцяпану Мікалаевічу, Суботке Ядвізе Іванаўне, Панамарэнку Анатолю Васільевічу.

30 чэрвеня 1944 года горад быў вызвалены ад захопнікаў воінамі 55 Мазырскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 61-й арміі Першага Беларускага фронту і маракамі 20-й брыгады рачных караблёў ордэна Ушакова Дняпроўскай флатыліі. У баях за вызваленне горада загінула больш за 3 тысячы байцоў, партызан, камандзіраў. Іх імёны ўвекавечаны ў мемарыяльных дошках, назвах вуліц, помніках і абелісках, кнізе «Памяць».

У гарадскім парку ўсталяваны мемарыял у гонар воінаў-вызваліцеляў горада Петрыкава. Адважным маракам Дняпроўскай флатыліі-старшыне в. г. Канарееву і мічману В.П. Чильникину –прысвоены званні ганаровых грамадзян г. Петрыкава.