Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Структурныя падраздзяленні / Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей»

Дырэктар Трухановіч Галіна Уладзіміраўна


Адрас: 247912 Гомельская вобласць, г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 20.
Тэлефон: 8(02350)26679
Адрас электроннай пошты: iskusstvo@petrikov.gov.by
Рэжым работы:
аўторак–субота з 09.00 да 18.00
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.
Санітарны дзень: апошні аўторак месяца.
Мы ў сацыяльных сетках:
УКантакце – https://vk.com/public202822394
https://vk.com/id425691591

Музей размешчаны ў двухпавярховым цагляным будынку, побач з музеем калісьці размяшчаўся замак XVI стагоддзя, пабудаваны мясцовым князем Юрыем Алелькавічам. Музей цікавы яшчэ і тым, што знаходзіцца каля вельмі маляўнічай мясцовасці: з вокнаў адкрываецца надзвычай прыгожы від на берагі Прыпяці, шырокія прасторы заліўных лугоў, высокіх берагоў і лясоў прырэчнай зоны.

Адкрыты для наведвальнікаў з сакавіка 2008 года. Агульная плошча займае 157 кв.м. З іх экспазіцыйныя залы – 58,2 кв.м., выставачныя – 37,4 кв.м. Экспазіцыя падзяляецца на дзве часткі: адна з іх прысвечана археалогіі і этнаграфіі Петрыкаўшчыны, другая – Вялікай Айчыннай вайне і вайне ў Афганістане. На другім паверсе размяшчаюцца залы для зменных выстаў музея.


З 1 кастрычніка 2014 года музей дзеда Талаша быў аб'яднаны з раённым краязнаўчым музеем.

Аддзел гісторыі нацыянальнага героя дзеда Талаша і партызанскага руху Петрыкаўшчыны

Адрас: 247903 Гомельская вобласць, в. Навасёлкі, вул. Набярэжная, 24.
Кантактны тэлефон: +375296349968

Час работы экспазіцыі:

Серада–субота з 9.00 да 18.00
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Візітнай карткай Петрыкаўшчыны з'яўляецца дом-музей дзеда Талаша, адчынены 7 лістапада 1989 годза на сядзібе легендарнага героя ў в. Навасёлкі, что ў 9 кіламетрах ад горада Петрыкава.

Васіль Ісакавіч Талаш (1844-1946 гг.) – чалавек-легенда. Пра яго пісаў Якуб Колас у сваёй аповесці "Дрыгва". Просты палескі селянін, услаўлены беларускі партызан, які не шкадуючы свайго жыцця ваяваў з ворагамі Айчыны. На шлях барацьбы ён стаў ужо ў сталым узросце.

Наведвальнікі даведаюцца аб тым, што Талаш, які ў гады грамадзянскай вайны, калі раён быў акупаваны палякамі, не мог змірыцца з тым, што іншаземныя заваёўнікі збіраюцца гаспадарыць на Палессі і ў 76 гадовым узросце арганізоўвае і кіруе партызанскім атрадам.

У вобразе Талаша ўвасоблены лепшыя якасці Беларускага народа - мужнасць, барацьба, гераічнасць. Яго ўчынкі заўсёды жыццёвыя, лагічныя і паслядоўныя. Пра гэта і даведаюцца школьнікі, моладзь, слухаючы экскурсавода.

Асвятляецца падчас экскурсіі подзвіг славака Я.Налепкі, які разам з іншымі патрыятычна настроенымі славацкімі салдатамі перайшоў на бок партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Экспазіцыя “Сялянская хата” садзейнічае прапагандзе этнаграфіі Петрыкаўшчыны. Падчас экскурсій наведвальнікі знаёмяцца з прадметамі, якія выкарыстоўваліся ў жыцці ў побыце жыхароў раёна ў канцы 19 стагоддзя.

Прапагандуючы баявую дзейнасць У.І.Талаша і этнаграфію Петрыкаўшчыны мы прывіваем падрастаючаму пакаленню пачуццё патрыятызму і гонару за свой край.

По предварительным заявкам экскурсии проводятся в любой день недели.