Капаткевіцкая школа мастацтваў

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
КОПАТКЕВІЦКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ШКОЛА МАСТАЦТВАЎ

Адрас 247920, Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, г. п. Капаткевічы, вул. Школьная, д. 32
Тэлефон– 8 02350 2 39 34
Адрас электроннай пошты: iskusstvo2@petrikov.gov.by
Дырэктар – Перавознікава Аксана Фёдараўна

У 1974 годзе ў гарадскім пасёлку Капаткевічы было прынята рашэнне аб заснаванні сямігадовай дзіцячай музычнай школы.

01.09.2001 года было адкрыта мастацкае аддзяленне школы, і яна была перайменаваная ў Капаткевіцкую дзіцячую школу мастацтваў.

У 2006 годзе ў адпаведнасці з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця сяла і з мэтай пашырэння кантынгенту навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў у сельскай мясцовасці і ў аграгарадках, на базе Чалюшчавіцкага сельскага дома культуры быў адкрыты філіял Капаткевіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

01.01.2022 года школа была ператворана шляхам далучэння да яе Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў у якасці філіяла.

У школе працуюць 7 філіялаў у аг. Чалюшчавічы, у аг.Навасёлкі, у аг. Комаровічы, у н. п. Лучыцы, у аг Бабунічы, у н. п. Кашэвічы, у н. п. Н.Галоўчыцы.

У школе займаюцца 130 навучэнцаў па спецыяльнасці: фартэпіяна, баян, акардэон, выяўленчае мастацтва, харэаграфічны клас.

Школа аказвае наступныя віды платных паслуг:
- арэнда музычных інструментаў.

Пасведчанне аб заканчэнні па абранай спецыяльнасці дае права атрымаць прафесійнае адукацыю ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Працуюць з дзецьмі кваліфікаваныя спецыялісты, якія маюць адпаведную адукацыю і катэгорыі.

У школе створаны дзіцячы харавы калектыў і вакальная група «Зорачка» (кіраўнік - Чырвоная Т. А.); вакальна-эстрадная група настаўнікаў (кіраўнік – Чырвоная Т. А.); інструментальны ансамбль настаўнікаў (кіраўнік – Сыч Д.М.), якія з'яўляюцца ўдзельнікамі канцэртаў, святаў, акцый населенага пункта і раёна. Адказным разнастайных выстаў па выяўленчаму мастацтву выступае Цярэшчанкава Н.Р.

У школе створаны ўсе ўмовы для выхавання і развіцця эстэтычнага густу ў працэсе мастацка-творчай дзейнасці падрастаючага пакалення.