Культура

Сектар культуры

Адрас: 247940, Гомельская вобласць, горад Петрыкаў, вул. Гагарына, 17.

Тэлефоны:
8 02350 27007 (факс);
адрас электроннай пошты: kultura@petrikov.gov.by

Загадчык сектара:
Мамрова Яна Леанідаўна

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях:
Серада з 08.00 да 13.00

Рэжым работы:
панядзелак–пятніца з 08.30 да 17.30
перапынак на абед з 13.00 да 14.00

У раёне функцыянуе рэарганізаваная сетка ўстаноў культуры, якая дазваляе задавольваць асноўныя запатрабаванні розных катэгорый насельніцтва ў сферы арганізацыі вольнага часу і адукацыйных паслуг: дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», яго структурныя падраздзяленні.

Усяго – 27 устаноў, з іх:
Цэнтр культуры і вольнага часу – 2,
Цэнтр вольнага часу - 1,
Сельскі дом культуры – 11,
Сельскі дом народнай творчасці – 3,
Сельскі клуб – 2,
Сельскі клуб-бібліятэка – 6,
Сельскі клуб народных
традыцый-бібліятэка – 1,
Сектар па абслугоўванні насельніцтва – 1

Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы дом культуры»;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Капаткевіцкі гарадскі дом культуры»;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы дом рамёстваў»;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк», у склад якой уваходзіць 21 бібліятэка (з іх 19 сельскіх, 1 гарпасялковая, 1 гарадская);
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў»;
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Капаткевіцкая дзіцячая школа мастацтваў»;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей».

Асноўным напрамкам дзейнасці ўстаноў культуры з'яўляецца выкананне паказчыкаў і мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі».