Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Структурныя падраздзяленні / Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Выконваючы абавязкі дырэктара: Голуб Ганна Уладзіміраўна

Адрас: 247940 г. Петрыкаў, вул. Гагарына, д.17, каб.403
Кантактны тэлефон: +375-2350-2-70-12
Адрас электроннай пошты: kultura@petrikov.gov.by
Час работы: пн. – пт. з 8.30 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00, выхадныя: субота, нядзеля
Мы ў сацыяльных сетках:
УКантакце - https://vk.com/club187084385

Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» – структурнае падраздзяленне аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама, у склад якога ўваходзяць 26 устаноў клубнага тыпу раёна.

Асноўнымі функцыямі цэнтра з'яўляюцца:
- захаванне і развіццё здабыткаў нацыянальнай культуры, традыцыйных форм культурнай дзейнасці і вольнага часу;
- развіццё аматарскай мастацкай творчасці ва ўсіх праяўленнях, раскрыццё і падтрымка творчых індывідуальнасцей і талентаў, носьбітаў аўтэнтычнага фальклору;
- садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці розных груп насельніцтва, самаадукацыі ў сферы культуры, літаратуры, мастацтва, гісторыі, навукі, эканомікі, інавацый і г.д.;
- стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальна-творчага патэнцыялу і павышэння духоўнасці чалавека;
- практычная падтрымка сацыяльна значных творчых ініцыятыў аматарскіх аб'яднанняў, клубаў, грамадскіх супольнасцей, у тым ліку тых, хто садзейнічае развіццю нацыянальных культур на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- фарміраванне ў розных катэгорый насельніцтва ўменняў і навыкаў рацыянальнай, мэтанакіраванай, творчай арганізацыі і самаарганізацыі свайго вольнага часу.

Установа выконвае функцыі метадычнага і кансультатыўнага цэнтра ў сферы ўдасканалення арганізацыі вольнага часу, укаранення новых, эфектыўных форм і метадаў работы з насельніцтвам;
- вывучае і ўкараняе ў практыку перадавы вопыт работы айчынных і замежных устаноў культуры;
- удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, накіраваных на распаўсюджванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей (аглядаў, конкурсаў, фестываляў, свят, выстаў, выступленняў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і іншых культурных мерапрыемстваў);
- распрацоўвае сцэнарна-метадычныя і рэпертуарныя матэрыялы па ўсіх жанрах народнай творчасці;
- ажыццяўляе міжнароднае культурнае супрацоўніцтва з мэтай далучэння грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да каштоўнасцей сусветнай культуры і інтэграцыі беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору;
- садзейнічае ўкараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць арганізацый культуры.

У раёне працуе 9 калектываў са званнем «народны», у т.л. 3 калектывы са званнем «узорны».