Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Акцыя «Дом без гвалту»
14.03.2025

Акцыя «Дом без гвалту»

На гэтым тыдні ўсе бібліятэкі Петрыкаўскай сеткі актыўна ўключыліся ў республи-канскую акцыю «Дом без гвалту», праводзячы прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне хатняга гвалту і інфармаванне насельніцтва пра спосабы яго пераадолення.

У рамках акцыі ў бібліятэках праходзяць гутаркі, сустрэчы са спецыялістамі і адкрытыя дыялогі, прысвечаныя пытанням хатняга гвалту.

У цэнтральную бібліятэку ў мэтах правядзення растлумачальнай работы былі запрошаны намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх В. У. Усціновіч-Насека, старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Петрыкаўскага РАУС А. Д. Ціпко, загадчык аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Петрыкаўскага ТЦСАН К. В. Гарбацэвіч. Яны расказалі прысутным аб мерах, якія прымаюцца для абароны ахвяр гвалту, і адказалі на пытанні аўдыторыі.


Да спіса