Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Акцыя "Моладзь за бяспеку" стартуе на Петрыкаўшчыне
06.10.2026

Акцыя "Моладзь за бяспеку" стартуе на Петрыкаўшчыне

З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, пашырэння ведаў і павышэння цікавасці навучэнцаў да маладзёжнай арганізацыі, з 5 па 16 кастрычніка ў Петрыкаўскім раёне пройдзе акцыя "Моладзь за бяспеку".

МНС вялікую ўвагу ўдзяляе рабоце з дзецьмі і моладдзю, праводзіць мерапрыемствы па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці. Адно з іх - рэспубліканская акцыя "Моладзь за бяспеку". У рамках гэтай акцыі пройдзе вялікая колькасць мерапрыемстваў.

Пачынаецца акцыя з марафону "112 добрых спраў" або "101 дабро": юныя актывісты разам з ратавальнікамі наведаюць домаўладання пенсіянераў, якія адзінока пражываюць, і акажуць ім пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы жылых памяшканняў і прыдамавых тэрыторый, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчэнняў.

Далей вектар перамесціцца ў бок Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Не застануцца без увагі ўстановы адукацыі, у якіх пройдуць шырокамаштабныя мерапрыемствы: конкурсы, віктарыны, дэманстрацыя відэафільмаў аб дзейнасці БМААСП, распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі і, што самае характэрнае, уручэнне членскіх білетаў і прысвячэнне юных ратавальнікаў у рады БМААСП.

Арганізатары акцыі зрабілі ўсё магчымае, каб хлопцы, якія наведалі мерапрыемствы акцыі, для сябе вырашылі, што Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных - гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія ўсе разам хварэюць за адну агульную справу. Калі сфера інтарэсаў, імкненні і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці іх бязмежныя, а, значыць, арганізацыя папоўніцца новымі актывістамі.

Далучайцеся да акцыі і трымайце руку на пульсе бяспекі!

Да спіса