Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Апаратная нарада
19.11.2024

Апаратная нарада

Апаратная нарада пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве пачалася з даклада пра вынікі наведвання мабільнай групай  ДП "Петрыкаўскі райжылкамгас" і вывучэння на месцы пытання ўхілення раней выяўленых недахопаў. Па інфармацыі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мікалая Семяніцкага, некалькі пытанняў застаюцца на кантролі службаў.

Заслуханы былі справаздачы кіраўнікоў РАНС і РАУС па аператыўнай абстаноўцы ў раёне.

Таксама былі разгледжаны пытанні звароту грамадзян у чат-бот, у сектар па рабоце са зваротамі грамадзян, якасць і своечасовасць вырашэння агучаных праблем.

Асобным блокам гучала тэма навядзення парадку на зямлі, тампанажу свідравін і рабоце з пустуючымі домаўладаннямі. Выконваючы абавязкі галоўнага санітарнага ўрача раёна Віталій Рубіс праінфармаваў кіраўніка раёна і прысутных па выніках праведзенага маніторынгу санітарнага стану грамадскіх могілак.

Спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі нагадала прысутным пра збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Аляксандр Верамееў дадаў, што на тэрыторыі раёна сваю дзейнасць ажыццяўляюць тры ініцыятыўныя групы. Як вядома, выбаршчыкі могуць аддаць свой голас у падтрымку некалькіх кандыдатаў.

Да спіса