Апаратная нарада пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве пачалася з даклада пра вынікі наведвання мабільнай групай прадпрыемстваў раёна і вывучэння на месцы пытання ўхілення раней выяўленых недахопаў. Па інфармацыі намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганны Кароль, некалькі пытанняў застаюцца на кантролі службаў.
Заслуханы былі справаздачы кіраўніцтва РАНС і РАУС па аператыўнай абстаноўцы ў раёне.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава праінфармавала пра выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў.
Намеснік старшыні, куратар сацыяльнай сферы Наталля Ходзька праінфармавала прысутных пра работу сферы за мінулы тыдзень.
Таксама на нарадзе былі заслуханы пытанні навядзення парадку на зямлі, уцягнення ў гаспадарчы абарот пустуючых земляў.
Кіраўнік раёна звярнуў увагу прысутных на плануемыя работы па навядзенні парадку на падведамасных аб'ектах і тэрыторыях, азеляненнне - год добраўпарадкавання павінен пакінуць яркі след на Петрыкаўшчыне.
Да спіса