Апаратная нарада пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве сабрала ў вялікай зале выканкама кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, структурных падраздзяленняў выканкама
Са справаздачай пра вынікі наведвання мабільнай групай прадпрыемстваў раёна і вывучэння на месцы пытання ўтрымання ў належным стане ведамасных аб’ектаў і тэрыторый выступіў начальнік ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Семяніцкі.
Заслуханы былі справаздачы кіраўніцтва РАНС і РАУС па аператыўнай абстаноўцы ў раёне. Нададзена сур’ёзная ўвагу пытанню бяспечнага адпачынку на вадаёмах і ходу ўборачнай кампаніі.
Разгледжаны пытанні звароту грамадзян у чат-бот, у сектар па рабоце са зваротамі грамадзян, рэагаванне кіраўнікоў на крытычныя матэрыялы ў "раёнцы"
Былі заслуханы пытанні работы арганізацый сацыяльнай сферы за справаздачны перыяд, падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, арганізацый і прадпрыемстваў - да асенне-зімовага перыяду, якасці праведзеных работ у санітарны дзень, рабоце з пустуючымі домаўладаннямі ў райцэнтры і сельскіх населеных пунктах.
З кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў абмеркаваны пытанні ходу жніва, нарыхтоўкі кармоў, а таксама вытворчыя паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі.