Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Дэлегацыя маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў прыняла ўдзел у злёце Маладзёжных саветаў Гомельскай вобласці
11.01.2025

Дэлегацыя маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў прыняла ўдзел у злёце Маладзёжных саветаў Гомельскай вобласці

Старт маладзёжнаму форуму далі на плошчы Паўстання ў Гомелі: удзельнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто цаной уласнага жыцця абараніў будучыню сваёй краіны.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі Мемарыяльны ваенна-гістарычны комплекс “Партызанская крыніца”, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны дыслакаваўся легендарны партызанскі атрад “Бальшавік”. Таксама моладзь Гомельшчыны наведала РУП “Гомельэнерга”, дзе пазнаёмілася з маштабамі і тэхналогіямі працы аднаго з ключавых прадпрыемстваў у сферы энергетыкі. Менавіта работнікі прадпрыемства ліквідавалі наступствы непагадзі на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў ліпені 2024 года. Прысутныя ўразіліся сучаснымі тэхналогіямі і магутнымі ўстаноўкамі, якія забяспечваюць надзейнае энергазабеспячэнне рэгіёну.

Прэзентацыю рэалізаваных праектаў Маладзёжнага Савета годна прадставіла Юлія Шуберт, член Маладзёжнага Савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў.
У межах форуму адбылася сустрэча са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко, памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыем Гарловым, старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Кацярынай Зянкевіч. У ходзе размовы была закранута тэма патрыятычнага выхавання, эканомікі рэгіёну, маладзёжных будоўлях.

“Сёння членамі саветаў становяцца лепшыя з лепшых. Галоўная задача – навучыцца вырашаць праблемы”, – адзначыў у сваім звароце Іван Крупко.

Да спіса