Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Дзень памяці ахвяр Халакосту
28.01.2025

Дзень памяці ахвяр Халакосту

27 студзеня гэта дзень вызвалення Чырвонай Арміяй буйнейшага лагера смерці Аўшвіц (Асвенцім) - Дзень памяці ахвяр Халакосту.

Дата памятнага дня выбрана невыпадкова. 27 студзеня 1945 года Савецкая Армія вызваліла буйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцім, у якім загінула 1,5‒4 мільёнаў чалавек. Дакладную колькасць загінулых у Асвенціме так і не ўдалося ўстанавіць, паколькі многія дакументы былі знішчаны, а самі немцы не вялі ўлік ахвяр, якіх накіроўвалі ў газавыя камеры адразу пасля прыбыцця.

Нацысты знішчылі дакументы, але ліквідаваць лагер і знішчыць вязняў, якія ў ім засталіся, яны не паспелі. Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту з’яўляецца сведчаннем павагі да тых, хто выжыў, і данінай памяці ахвярам Халакосту.

Кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Несцярэняй Ю.П. і настаўнікам гісторыі Гваздзём А.В. была праведзена дыялогавая пляцоўка, на якой вучні школы даведаліся пра гістарычныя аспекты жыцця лагераў смерці, нечалавечыя ўмовы пражывання, цану вызвалення з іх.

Да спіса