Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Ганароваму грамадзяніну Петрыкаўшчыны Анатолію Панамарэнку — 80!
10.03.2025

Ганароваму грамадзяніну Петрыкаўшчыны Анатолію Панамарэнку — 80!

 

Ганароваму грамадзяніну Петрыкаўшчыны Анатолію Панамарэнку — 80!


Прыгожую дату, 80-гадовы юбілей з дня нараджэння, адзначае сёння Ганаровы грамадзянін Петрыкаўскага раёна Анатолій Васільевіч Панамарэнка.

Анатоль Васільевіч – чалавек, які ўнёс значны ўклад у развіццё раёна, рэгіёна і ўсёй галіны меліярацыі, якой аддана служыў на працягу ўсяго прафесійнага жыцця.

Анатолій Васільевіч — чалавек абаяльны, але вельмі сціплы. Свае заслугі перад Айчынай называе не больш як якаснай працай. Толькі насамрэч аўтарытэт у калег, павагу сярод насельніцтва, падзяку ад кіраўніцтва СССР наш герой заслужыў, тут ужо заўважым мы, апантанай, адказнай, дысцыплінаванай работай, прагай да поспеху, вынікаў працы.

У багатай скарбонцы Анатолія Васільевіча за шматгадовую працу ў меліярацыйнай галіне дыпломы, ганаровыя граматы, падзякі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Петрыкава, неаднаразова абіраўся дэпутатам Савета розных узроўняў.

У дзень юбілею сваю павагу і ўдзячнасць Ганароваму грамадзяніну раёна прыйшлі выказаць кіраўніцтва раёна, былыя калегі.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў, звяртаючыся да юбіляра, адзначыў:

— Юбілей — цудоўная магчымасць даць ацэнку ўласнаму жыццю. Што да Вас, паважаны Анатолій Васільевіч, то той уклад, які асабіста Вы ўнеслі ў развіццё меліярацыі на Петрыкаўшчыне, пераацаніць немагчыма. Шчыры дзякуй Вам за сумленную працу і добрую спадчыну, якую Вы пакінулі ўсім нам.

Да слоў віншаванняў далучыўся першы намеснік старшыні райвыканкама Алег Козінец, дырэктар Петрыкаўскага ПМС Аляксей Крупіннаіч, старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі Вадзім Палтаран.

Да спіса