У канферэнц-зале Музея прыроды Нацыянальнага парка "Прыпяцкі", што ў аграгарадку Ляскавічы, прайшоў маладзёжны форум "Час выбраў нас". Удзельнікі мерапрыемства - маладыя працаўнікі галіны аховы здароўя з Гомельшчыны. У якасці арганізатараў форуму выступілі абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя.
Пасля прывітальнага відэазвароту начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Сяргея Белага спікеры форуму выступілі з тэзісамі і прапанавалі маладым медыкам да абмеркавання шэраг пытанняў.
Так, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Надзея Зіміна распавяла пра асаблівасці выбараў 2025 года і іх значнасць для кожнага беларуса. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Людміла Сапега засяродзіла ўвагу на новаўвядзеннях выбарчага заканадаўства і іх уплыў на працэс галасавання.
Старшыні Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раённых Саветаў дэпутатаў Віталь Пілер і Леанід Валатоўскі расказалі, як арганы раённай заканадаўчай улады дапамагаюць новым выбаршчыкам разабрацца ў выбарчым працэсе і ўсвядоміць значнасць ўдзелу ў выбарах.
Да спіса