Бел
Сёння акцыю ў чарговы раз падтрымалі работнікі Петрыкаўскага райвыканкама. Кіраўнік раёна, яго намеснікі, упраўляючы справамі райвыканкама, спецыялісты ўпраўленняў, аддзелаў разам з работнікамі Петрыкаўскага лясгасу накіраваліся на тэрыторыю Залескага лясніцтва для пасадкі саджанцаў.
Праважалі прадстаўнікоў улады на добрую справу выхаванцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці - члены “Дашкольнага лясніцтва”. Рабяты перадалі ўдзельнікам мерапрыемства 100 саджанцаў сасны. Гэта вельмі сімвалічна. Уручаючы матэрыял дарослым, дзяўчынкі і хлопчыкі сказалі: “Будзем расці з дрэўцамі разам!”.
Да спіса