Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
На сённяшні дзень у раёне пражывае адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны
12.05.2025

На сённяшні дзень у раёне пражывае адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны

Па добрай шматгадовай традыцыі кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведалі нашага дарагога ветэрана,  каб чарговы раз выказаць словы шчырай удзячнасці за Перамогу, за мір, за жыццё!

Вайна забрала ў Веры Аляксандраўны маладосць, дзявочыя радасці і спадзяванні.

Дваццацігадовая Вера Кароткая была прызвана ў дзеючую армію ў 1943 годзе. З роднай вёскі пад Арлом іх, трох дзяўчат, накіравалі ў 26 асобны зянітна-пражэктарны жаночы батальён. А закончыла вайну ў Лодзі пад Варшавай.

Да спіса