Выніковае вераснёўскае пасяджэнне выканкама прайшло 30.09.2024г. пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Верамеева і пры ўдзеле старшыні раённага Савета дэпутатаў Віталія Пілера, начальнікаў аддзелаў і структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
На разгляд і абмеркаванне былі вынесены пытанні гатоўнасці арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, да работы ў асенне-зімовы перыяд 2024/2025 года; аб ходзе выканання ў раёне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні 80-гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і эфектыўнасці работы камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама ў бягучым перыядзе 2024 года.