Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Поўная рэвізія перад «Дажынкамі»: як Навасёлкі рыхтуюцца да свята хлебаробаў
27.08.2026

Поўная рэвізія перад «Дажынкамі»: як Навасёлкі рыхтуюцца да свята хлебаробаў

Старшыня райвыканкама Яўгеній Шкробат правёў маштабную выязную нараду ў аграгарадку Навасёлкі. Кіраўнік раёна праверыў гатоўнасць аб'ектаў і прайшоўся літаральна па кожным кабінеце.
Па-за ўвагай Яўгенія Сяргеевіча не засталося нічога: аб'ёмы і якасць выкананых работ, асваенне бюджэтных сродкаў, закупка абсталявання і дакладныя тэрміны завяршэння рамонтаў. Справаздачу трымалі не толькі адказныя кіраўнікі, але і непасрэдна падрадчыкі.
У спіс аб'ектаў маштабнага добраўпарадкавання сёлета ўвайшлі:
Навасёлкаўская ўчастковая бальніца; Дзіцячая школа мастацтваў і сельскі дом культуры; Установы адукацыі (дзіцячы садок і сярэдняя школа); Будынак сельсавета; Мемарыяльны комплекс ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны.
Асобная ўвага — інфраструктуры: рамонту дарог, пешаходных дарожак і агульнаму парадку на вуліцах аграгарадка.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер далажыў аб працы, якую зрабілі самі жыхары Навасёлак без прыцягнення бюджэтных сродкаў. Сумесна з сельвыканкамам землякі актыўна ўключаюцца ў добраўпарадкаванне, наводзяць парадак каля дамоў і на агульных тэрыторыях, паказваючы сапраўдны гаспадарскі клопат пра сваю малую радзіму.

Да спіса