Урачыстасць з нагоды прафесійнага свята сабрала днямі ў раённым Доме культуры работнікаў і ветэранаў страхавой справы Петрыкаўшчыны.
У час мерапрыемства ў адрас віноўнікаў урачыстасці гучала шмат заслужаных слоў удзячнасці за прафесіяналізм і адданасць справе.
Ад імя кіраўніцтва раёна страхоўшчыкаў павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава:
– Без перабольшання, страхавая дзейнасць – гэта сур’ёзная, адказная работа, гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой непрадбачанай сітуацыі. Сваёй працай вы дапамагаеце людзям і, заўсёды своечасова прыходзячы на дапамогу ў цяжкую хвіліну, – набываеце павагу і давер.
Падзякай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу адзначана намеснік дырэктара Наталля Курловіч.
Да спіса