Бел
За вырашэннем хвалюючых пытанняў да кіраўніка раёна звярнуліся пяцёра землякоў. Кола узнятых пытанняў разнастайнае: ад стану ўтрымання дарог, выдзялення жылля, утрымання жывёл у шматпавярховых дамах і прыватным сектары да суседскіх узаемаадносін.
Па ўсіх агучаных пытаннях заяўнікам дадзены тлумачэнні, вырашэнне некаторых з іх узята на кантроль.
Як пазначыў Аляксандр Верамееў, прыёмы грамадзян - дзейсны спосаб узаемадзеяння насельніцтва з прадстаўнікамі ўлады, у час якіх практычна заўсёды атрымліваецца "пачуць" адзін аднаго, знайсці вырашэнне хвалюючага пытання ці данесці да заяўнікаў кампетэнтнае тлумачэнне заканадаўчых нормаў.
Да спіса