У час сустрэчы закранулі галоўную палітычную падзею пяцігоддзя - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сёння мы ўжо ўступілі ў актыўную стадыю выбараў. Як вядома, бягучы тыдзень у краіне праходзіць пад знакам датэрміновага галасавання.
У размове з калектывам Аляксандр Аляксандравіч пазначыў, што ў такі важны для краіны перыяд нельга знаходзіцца ўбаку ад лёсавызначальнай для кожнага з нас падзеі. Скарыстацца сваім канстытуцыйным правам - абавязак кожнага грамадзяніна-патрыета. Кіраўнік раёна падзякаваў усім тым, хто ўжо зрабіў свой выбар і заклікаў астатніх наведаць свае выбарчыя ўчасткі.
Старшыня райвыканкама адзначыў неблагія паказчыкі ў рабоце прадпрыемства, пажадаў і надалей сваёй плённай працай мацаваць дабрабыт прадпрыемства і дбаць пра якасць дарожнай сеткі раёна. У час сустрэчы адбыўся канструктыўны дыялог па хвалюючых работнікаў пытаннях.
Да спіса