Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
У Камаровічах адкрылі памятную дошку ў гонар Герояў савецкага Саюза
01.07.2025

У Камаровічах адкрылі памятную дошку ў гонар Герояў савецкага Саюза

 Сёння на базе Камаровіцкай сярэдняй школы была адкрыта памятная дошка ў гонар Герояў савецкага Саюза Малышава Фёдара Аляксеевіча, ураджэнца вёскі Заполье, камандзіра дыверсійнай брыгады, на асабістым рахунку якога 19 воінскіх эшалонаў праціўніка, пушчаных пад адхон; Даніліцкага Антона Пятровіча, ураджэнца вёскі Бобрык, малодшага  лейтэнанта, камандзіра танка Т-34, які вызначыўся ў баі за ўтрыманне Сандамірскага плацдарма на левым беразе ракі Вісла.

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі раённай, мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, жыхары аграгарадка, моладзь.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Наталля Ходзька.

Да спіса