Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
У раённым Доме культуры адбылося традыцыйнае ўрачыстае шанаванне жанчын з Днём маці
14.10.2024

У раённым Доме культуры адбылося традыцыйнае ўрачыстае шанаванне жанчын з Днём маці

Старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў у сваім звароце адзначыў: «Сёння, 14 кастрычніка, у нашай краіне адзначаецца адно ў самых светлых і добрых святаў — Дзень маці.

Светлы вобраз маці заўсёды быў увасабленнем душэўнай цеплыні, мудрасці і шчырасці. У складаныя моманты мы заўсёды звяртаемся да матуль за парадай, падтрымкай і ўцяшэннем, а невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае нам пераадолець любыя выпрабаванні.

Невыпадкова гэты дзень супадае з праваслаўным святам Пакроваў Прасвятой Багародзіцы.

Мацярынства — вялікае шчасце і вялікая адказнасць. Прыемна, што ўсё болей сямейных пар вырашаюцца на выхаванне другога і трэцяга дзіцяці. Толькі ў нашым раёне правам на прызначэнне сямейнага капіталу, за ўвесь час, што дзейнічае закон, скарысталася 591 сям’я».







Да спіса