Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
З Днём аўтамабіліста і дарожніка!
26.10.2026

З Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Дарога — гэта  артэрыя, якая злучае гарады і вёскі, лёсы людзей і эканоміку нашай краіны.

Сёння мы віншуем тых, хто сваёй штодзённай працай робіць наш шлях бяспечным, камфортным і хуткім.

Ваша прафесія патрабуе асаблівай вытрымкі, адказнасці і майстэрства. Менавіта дзякуючы дарожнікам нашы трасы становяцца больш сучаснымі і надзейнымі, а дзякуючы вадзіцелям — своечасова дастаўляюцца грузы, працуе грамадскі транспарт і ажыццяўляюцца пасажырскія перавозкі.

Вы — людзі, якія заўсёды ў руху, людзі, для якіх дарога стала неад’емнай часткай жыцця.

Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях. Няхай тэхніка не падводзіць, надвор’е заўсёды спрыяе, а дома вас заўсёды чакаюць родныя і блізкія людзі.

Да спіса