У Петрыкаўскім раённым Доме культуры адбылася жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў. Мерапрыемства стала ключавой падзеяй напярэдадні новага навучальнага года.
Перад пачаткам пасяджэння для ўдзельнікаў была арганізавана шырокая выставачная праграма. На прапанаваных установамі адукацыі тэматычных выставах, інтэрактыўных пляцоўках і майстар-класах педагогі змаглі азнаёміцца з дасягненнямі сістэмы адукацыі Петрыкаўшчыны, абмяняцца вопытам і ідэямі.
У рабоце канферэнцыі прынялі удзел старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна Алег Мінаў, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі шэфствуючых арганізацый і педагогі.
Ганаровым госцем канферэнцыі стаў начальнік вучэбна-метадычнага аддзела інфармацыйных тэхналогій і выдавецкай дзейнасці ДУА «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Вячаслаў Кацуба.
На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы сістэмы адукацыі раёна ў мінулым навучальным годзе, вызначаны задачы на новы год і абмеркаваны актуальныя напрамкі развіцця.
Да спіса