Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
Навіны вобласці
Далучыцца можа кожны: на Гомельшчыне аб'яўлены месячнік па добраўпарадкаванні
18.03.2025

Далучыцца можа кожны: на Гомельшчыне аб'яўлены месячнік па добраўпарадкаванні

З 17 сакавіка па 17 красавіка ў Гомельскай вобласці аб'яўлены месячнік па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. У гэты час запланаваны маштабныя работы па азеляненні, рамонце вулічна-дарожнай сеткі, уладкаванні і ўтрыманні тратуараў, пешаходных і веласіпедных дарожак, кантэйнерных пляцовак. Будзе наведзены парадак у лясах, працягнецца барацьба з несанкцыянаванымі звалкамі, уладкаваны месцы воінскіх пахаванняў. 


Усе віды работ накіраваны на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага і сучаснага асяроддзя, камфортнага жыцця для кожнага жыхара і госця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі.

Да спіса