Аб рабоце службаў у асенне-зімовы перыяд расказалі ў галоўным упраўленні ЖКГ аблвыканкама.
Для ўтрымання вуліц і прыдамавых тэрыторый нарыхтавана 58 тон пяска-саляной сумесі. У поўную тэхнічную гатоўнасць прыведзена 523 адзінкі тэхнікі – пескараскідальнікі, снегаўборачныя машыны, пагрузчыкі снегу, самазвалы і трактары для вывазу снегу.
Для забеспячэння бяспекі на дарогах мясцовага і рэспубліканскага значэння нарыхтавана больш за 127 тон пяска-саляной сумесі і падрыхтавана 495 адзінак тэхнікі – снегаўборачныя машыны, аўтагрэйдары, пагрузчыкі. Для ліквідацыі ямачнасці нарыхтавана 409 тон САМС.
У кожным падраздзяленні ёсць у наяўнасці неабходны запас матэрыялаў і абсталявання. Для бесперабойнага цеплазабеспячэння спажыўцоў у вобласці маецца тры транспартабельныя блокава-модульныя кацельні. У выпадку адключэння электразабеспячэння будуць задзейнічаны дызель-генератары. Усяго іх у вобласці 231, з іх 116 – перасоўныя.