Тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь акрэдытаваны 593 нацыянальныя наглядальнікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
Больш за ўсё наглядальнікаў накіравалі грамадскія аб'яднанні - 423 чалавекі. Грамадзянамі накіравана 43 чалавекі, працоўнымі калектывамі - 17, палітычнымі партыямі - 110.
Пры ЦВК Беларусі акрэдытаваны шасцёра наглядальнікаў.
У ЦВК нагадалі, што палітычная партыя, іншае грамадскае аб'яднанне, працоўны калектыў арганізацыі або калектыў яе структурнага падраздзялення, грамадзяне маюць права накіраваць наглядальнікам аднаго свайго прадстаўніка на пасяджэнні адпаведнай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі, на ўчастак для галасавання.
Акрэдытацыя нацыянальных наглядальнікаў завершыцца камісіямі 20 студзеня 2025 года.-0-
Да спіса