Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Структурныя падраздзяленні / Петрыкаўскі раённы Дом культуры

Петрыкаўскі раённы Дом культуры

Філіял "Петрыкаўскі раённы Дом культуры" дзяржаўнай установы культуры "Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"

Адрас - г. Петрыкаў, вул. Камсамольская,2
Тэлефон - 8 (02350) 5 49 73
Адрас электроннай пошты: kultura2@petrikov.gov.by
Мы ў сацыяльных сетках: https://vk.com/dkpetrikov
Загадчык філіяла - Бруяка Антаніна Уладзіміраўна

У Петрыкаўскім раённым Доме культуры працуе 16 клубных фарміраванняў, 9 калектываў мастацкай самадзейнасці і 7 аматарскіх аб'яднанняў. З агульнай колькасці фарміраванняў 4 са званнем «Народны» і 2 са званнем «Узорны».

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

- прапаганда і развіццё нацыянальных традыцый, абрадаў, самадзейнай народнай творчасці;
- прымнажэнне маральных і культурных каштоўнасцей грамадства;
- развіццё самадзейнай і мастацкай творчасці, раскрыццё і падтрымка творчай індывідуальнасці і талентаў;
- фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
- арганізацыя культурнага правядзення вольнага часу ўсіх катэгорый насельніцтва і духоўнае ўзбагачэнне насельніцтва;
- прапаганда здаровага ладу жыцця шляхам правядзення пазнавальна-забаўляльных праграм, конкурсаў, тэматычных дыскатэк, прафілактычных гутарак, вечароў апытанняў і адказаў, вечароў папярэджанняў і г.д.;
- арганізацыя мерапрыемстваў з непаўналетнімі, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку;
- прадастаўленне паслуг сацыяльна-культурнага, аздараўленчага і забаўляльнага характару, даступных шырокім слаям насельніцтва;
- правядзенне работ па эстэтычным афармленні клубнай установы, добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый;
- удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых фестывалях і аглядах-конкурсах;
- удасканаленне форм і метадаў якасці работы па арганізацыі платных паслуг насельніцтву.

Народныя калектывы філіяла «Петрыкаўскі раённы Дом культуры»

Народны хор быў створаны ў 1948 годзе. У 1964 годзе калектыву было прысвоена званне «народны».

Народная вакальная студыя. Найменне «народны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2007 г. №113.

Народный калектыў аматарскай творчасці «Ад чыстага сэрца». 

Найменне «народны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2007 г. №113 Народны калектыў аматарскай творчасці “Креатив”. Найменне «народны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2006 г.

Узорны ансамбль эстраднага танца «Экшен». Найменне «ўзорны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2014 г. №81.

Узорны калектыў аматарскай творчасці «Пралескі». Найменне «ўзорны» было прысвоена рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13.09.2005 г. №77.