Галоўная / Сацыяльная сфера / Адукацыя / Спецыяльная адукацыя

Спецыяльная адукацыя

Спецыяльная адукацыя - навучанне і выхаванне навучэнцаў, якія з'яўляюцца асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з дапамогай рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўнях дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі. Спецыяльная адукацыя ў сучасных умовах разглядаецца як неад'емная частка агульнай адукацыйнай сістэмы. Магчымасць атрымання адукацыі забяспечваецца для ўсіх дзяцей, незалежна ад ступені цяжкасці парушэнняў.

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі спецыяльная адукацыя з'яўляецца асобным відам адукацыі разам з асноўнай і дадатковай адукацыяй. Пры гэтым вызначана, што спецыяльная адукацыя ажыццяўляецца на двух узроўнях атрымання асноўнай адукацыі - дашкольнай і агульнай сярэдняй. Асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры атрыманні адукацыі аказваецца карэкцыйна-педагагічная дапамога, і ствараюцца спецыяльныя ўмовы для атрымання адукацыі з ўлікам іх псіхафізічнага развіцця.

На заканадаўчым узроўні замацаваны правы навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на: стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця; бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне, якое праводзіцца ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; бясплатную карэкцыю фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі; падвоз ва ўстановы адукацыі на спецыяльна абсталяваных транспартных сродках; бясплатнае карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі; бясплатнае пражыванне і харчаванне ва ўстановах спецыяльнай адукацыі.

У сістэме спецыяльнай адукацыі створаны і штогод абнаўляецца банк дадзеных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які дазваляе адсочваць тэндэнцыі ў развіцці спецыяльнай адукацыі, аптымізаваць сетку ўстановы, каардынаваць меры па паляпшэнню якасці кіравання сістэмай спецыяльнай адукацыі.

На 15.09.2024 у раённым банку дадзеных утрымліваюцца звесткі аб 484 дзецях з АПФР, з іх 33 дзіцяці з інваліднасцю (у 2023 годзе – 532 дзіцяці з АПФР, з іх 42 дзіцяці з інваліднасцю). У Петрыкаўскім раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі вучацца і атрымліваюць карэкцыйна – педагагічную дапамогу 81 дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку з цяжкімі, множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі - 15 дзяцей.

На 1 верасня 2024 года арганізавана навучанне дзяцей з АПФР па праграмах спецыяльнай адукацыі ў 7 установах дашкольнай адукацыі і ў 11 установах агульнай сярэдняй адукацыі.

У структурах інтэграванага навучання і выхавання раёна навучаецца 160 дзяцей, што складае 33% ад агульнай колькасці дзяцей з АПФР. Дзеці дашкольнага ўзросту складаюць 57 % (256 дзяцей) ад агульнай колькасці дзяцей з АПФР.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі функцыянуе 9 груп інтэграванага навучання і выхавання, 8 спецыяльных груп. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адукацыйны працэс для навучэнцаў з АПФР ажыццяўляецца ў 26 класах інтэграванага навучання і выхавання, у якіх навучаюцца 38 навучэнцаў.

З мэтай павышэння сацыяльнай абароненасці выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўстановы адукацыі ажыццяўляюць іх патранат на працягу двух гадоў пасля заканчэння ўстановы адукацыі.

Установамі адукацыі праводзіцца работа па фарміраванні пазітыўнага стаўлення да дзяцей з інваліднасцю, з АПФР у супрацоўнікаў установы адукацыі і законных прадстаўнікоў дзяцей. Праводзяцца выхаваўчыя, творчыя і спартыўныя мерапрыемствы, што дазваляе актыўна далучаць дзяцей з інваліднасцю, з АПФР і іх сем'і ў грамадскае жыццё ўстановы адукацыі.

Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках валанцёрскага руху ўдзельнічаюць у мерапрыемствах сумесна з дзецьмі-інвалідамі ЦКРНіР.