Адказны за вядзенне Гандлёвага рэестра:
г. Петрыкаў, вул.Гагарына,15 рэжым працы з 8-30 да 17-30, перапынак з 13-00 да 14-00,
выходныя дні: субота, нядзеля
галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама кабінет № 105, тэл. 8 (02350) 2-70-13.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ажыццяўляе 211 суб'екты гаспадарання, з іх 98 юрыдычных асоб і 113 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Па стане на 1 студзеня 2025 года функцыянуе 258 стацыянарных рознічных гандлёвых аб'ектаў, агульнай плошчай 16,2 тыс. кв.м., 47 аб'ектаў перасоўных сродкаў развазнога, разноснага гандлю, 16 інтэрнэт-крам, адзін рынак і 88 аб'ектаў грамадскага харчавання на 3 тыс. 344 пасадачных месц, у тым ліку 30 аб'ектаў агульнадаступнай сеткі на 1 тыс. 110 пасадачных месц.
З іх 32 крамы гандлёвай плошчай 3,1 тыс.кв.м., 5 аўтамагазінаў, рынак на 104 гандлёвыя месцы і 7 аб'ектаў агульнадаступнай сеткі на 240 пасадачных месцаў належаць Гомельскаму абласному спажывецкаму таварыству.