Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе запусціў інтэлектуальную гістарычную віктарыну "Нам дадзена права помніць". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Маладзёжным парламенце.
Запуск праекта прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіраваны на захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама на барацьбу з яе фальсіфікацыяй і недапушчэнне рэабілітацыі нацызму.