• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Городская площадьГородская площадь
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять

Будзьце пільнымі да грубкі і суседа

13.02.2017
Зіма патрабуе асаблівай увагі да прыбораў ацяплення ў прыватных домаўладаннях і ўвогуле да іх пажаранебяспечнасці. Менавіта гэтаму пытанню цяпер надаецца асаблівая ўвага членамі аглядавых камісій, якія працуюць пры сельскіх выканкамах і ў горадзе штотыдзень.

На мінулым тыдні давялося стаць удзельнікам выхаду камісіі ў пасёлку Капцэвічы. У складанні маршруту былі ўлічаны прапановы прадстаўнікоў устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай службы, участковых інспектараў міліцыі і аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Домаўладанне грамадзяніна Сяргея Верамея па вуліцы Піянерскай наведваецца часта. Гаспадар – інвалід ІІ групы, без нагі. Разам з сужыцелькай Веранікай Радзікоўскай яны – абавязаныя асобы, нядаўна з сям’і была адабрана маленькая дачка. У доме, як і ў двары, антысанітарыя. Менавіта пра двор ужо неаднойчы даваліся заўвагі. Цяпер вызначаны тэрмін – навесці парадак да сакавіка, а таксама да гэтага ж часу забяспечыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі элементамі сілкавання.

Дарэчы, менавіта ўстаноўка АПА – пытанне, якое паўставала ў кожным другім домаўладанні. У тым ліку ліквідатара наступстваў на ЧАЭС Сцяпана Фелькіна па вуліцы Лясной. Але большая праблема ў мужчыны ўзнікла пасля замены ўводу электрычнасці ў дом. Мантаж яе выкананы недасканала і ўзніклая на іх наледзь пагражае абрывам. Майстрам раёна электрасетак варта сюды вярнуцца і зрабіць справу як след.

Заўвагі да эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў былі зроблены Наталлі і Сяргею Паўлюкам, што пражываюць па вуліцы Савецкай – тут шпалеры паклеены ў небяспечнай блізкасці да топкі. Не ўсюды ёсць прытопачныя лісты. Марыі Касцюковай неабходна тэрмінова прыняць ложак, які стаіць шчыльна да грубкі. І ў гэтым, як і ў набыцці АПА, адзінока пражываючай жанчыне патрэбна дапамога сына.

Але асаблівы клопат усіх службаў – самасёл на вуліцы Энгельса. Дзевятнаццацігадовы юнак Раман Кізюк прыехаў з Мазырскага раёна, жыве ў абсалютна непрыдатным для пражывання доме, без сродкаў, без умоў, без дроў і прадуктаў харчавання. Жадання нешта мяняць у юнака няма. Пра яго бяспеку клапаціцца даводзіцца прадстаўнікам усіх структур, пры гэтым не парушаючы яго правоў.

У кожным доме, а гэта былі і адзінока пражываючыя людзі, шматдзетныя і апякунскія сем’і, сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, былі праведзены гутаркі пра пажарную бяспеку, недапушчэнне курэння ў доме, неабходнасць трымаць дзверы на запоры і не пазычаць грошы ненадзейным знаёмым. Састарэлым людзям медыцынскі работнік прапанавала памераць артэрыяльны ціск, цікавілася наяўнасцю лекаў.

Па выніках рэйду аглядавай камісіяй былі аформлены і накіраваны прадпісанні, пісьмы і рэкамендацыі.

“Петрыкаўскія навіны”